Ты можаш выратаваць чалавечыя жыцці і зняць адказнасць за безсэнсоўныя смерці. Вось як.
Што адбываецца?
Расея выкарыстоўвае Беларусь для дыслакацыі сваіх войскаў і абстрэлу ўкраінскіх гарадоў. Беларускія войскі таксама могуць быць выкарыстаны ў любы момант. Гэта вайна, якой беларусы ня хочуць, але яна пакіне кроў на руках усёй краіны.
Услед за вайной ідзе поўная эканамічная і палітычная ізаляцыя Беларусі ад цывілізаванага свету. Але яшчэ не позна дапамагчы спыніць кравапраліцце і выратаваць беларусаў ад лёсу гарматнага мяса ў дарэмнай вайне.
Як беларусы могуць дапамагчы?
Супрацьстаяць ваенным дзеянням варта ўсімі магчымымі спосабамі. Памятай, пад пагрозай чалавечыя жыцці. Вось што варта рабіць:
Выходзь на ўліцы, кажы вайне "НЕ", аб'ядноўвайся з іншымі людзьмі.
Расея ўжо забівае ўкраінцаў з беларускіх тэрыторый, але хутка сам Лукашэнка можа даслаць вашых сыноў на смерць.
Распавядай блізкім пра тое, як рукамі Лукашэнкі Беларусь бярэ ўдзел у вайне крэмлёўскага вар'ята.
Беларускі ваены!
Калі цябе дасылаюць на вайну ва Украіну — здавайся, складай зброю, пераходзь на ўкраінскі бок. Палонных тут лякуюць, кормяць і не крыўдзяць. Выратуй сваё жыццё і жыццё ўкраінцаў.
Мільёны ўкраінцаў змагаюцца за сваё жыццё і незалежнасць. Тысячы рускіх дасылаюць забіваць і паміраць без прычыны. Эканамічныя і палітічныя санкцыі б'юць па якасці жыцця ўсіх беларусаў і расіян. Калі свабода і праўда не перамогуць цяпер у нашых краінах, яны могуць ужо не перамагчы ніколі.